ePrivacy and GPDR Cookie Consent management by TermsFeed Privacy Policy and Consent Generator
Benvenuti nella libreria online Tektime
Categorie
PACCO REGALO EBOOK
offerte Speciali
Памылковы Светапогляд-Духоўны Павадыр, Прывідны Тыгр І Нікчэмная Маці!

Памылковы Светапогляд-Духоўны Павадыр, Прывідны Тыгр І Нікчэмная Маці!

Autore: Owen Jones
Codice Prodotto: 6621
Disponibilità: Disponibile
3,49€
-+
E-BOOK - ISBN: 9788835452812

«Памылковы светапогляд» (кніга 1): Дзяўчынцы Мэган дванаццаць гадоў, а маці зноў замкнула яе ў вугальным падвале за тое, што яна расказвала пра свае экстрасэнсорныя здольнасці. За “хлусню”, як называе гэта маці. Дзяўчынка баіцца павукоў і нічога не бачыць, але пакуль яна разважае пра сваю будучыню, з’яўляецца сяброўка – вялізная прывідная сібірская тыгрыца, каб маральна падтрымаць яе.

Серыя кніг пра Мэган, падлетка-экстрасэнса, складаецца з дваццаці трох гісторый пра дзяўчынку-падлетка, у якой расце разуменне таго, што яна можа рабіць такія рэчы, на якія не здольны больш ніхто ў яе сям’і. У першай кнізе Мэган дванаццаць гадоў. Яна мае дзве, здаецца, неадольныя праблемы. Маці баіцца таемных здольнасцей дачкі і не толькі не дапамагае ёй, а наадварот, актыўна перашкаджае. А сама дзяўчынка ніяк не можа знайсці настаўніка, які дапамагаў бы ёй развіваць гэтыя незвычайныя, экстрасэнсорныя здольнасці. Таму што яна жадае не толькі ведаць, што можа рабіць, але і для чаго яна мусіць ужываць свае асаблівыя здольнасці. Мэган добрая дзяўчынка, таму, відавочна, яна збіраецца выкарыстоўваць іх на добрыя справы, але не заўсёды лёгка рабіць правільна нават калі ведаеш, што гэта сапраўды добра. Гісторыі пра Мэган будуць цікавымі для ўсіх, каго цікавяць экстрасэнсорныя здольнасці, звышнатуральнае і паранармальнае, тым, каму ад дзесяці да ста гадоў. У гісторыі “Памылковы светапогляд” (кніга 1 з 23): Дзяўчынцы Мэган дванаццаць гадоў, а маці зноў замкнула яе ў вугальным падвале за тое, што яна расказвала пра свае экстрасэнсорныя здольнасці. За “хлусню”, як называе гэта маці. Дзяўчынка баіцца павукоў і нічога не бачыць, але пакуль яна разважае пра сваю будучыню, з’яўляецца сяброўка – вялізная прывідная сібірская тыгрыца, каб маральна падтрымаць яе.

Fascia età lettore
Fascia età Qualsiasi età
Formati libro
Formati epub, mobi (Kindle)
Lingua libro
Lingua Bielorusso
Parole libro
N. parole 15000
Traduttori
Traduttore ?????? ??????

Scrivi una recensione

Nome:


La Tua Recensione: Nota: Il codice HTML non viene tradotto!

Punteggio: Negativo           Positivo

Inserire il codice nella casella seguente:

Continua
Tektime Bookstore © 2024